КПП „Пясчатка” мяняе статус на міжнародны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.04.2015 16:30
Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце (ДМК).
Foto-inter.png
Пункт пропуску „Пясчатка” на беларуска-польскай мяжы ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці мяняе статус зь міждзяржаўнага на міжнародны. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце (ДМК).
„З 9.00 15 красавіка ў пункце пропуску „Пясчатка” мытныя апэрацыі, зьвязаныя з прыбыцьцём на тэрыторыю Эўразійскага эканамічнага саюза й выбыцьцём зь яе тавараў, што перамяшчаюцца ў міжнародным аўтамабільным руху, будуць зьдзяйсьняцца незалежна ад грамадзянства асоб, якія перасякаюць мяжу, і дзяржаўнай прыналежнасьці транспартных сродкаў”, - гаворыцца ў паведамленьні ДМК.
У дадзеным пункце пропуску могуць перасякаць мяжу аўтобусы й грузавыя транспартныя сродкі з поўнай масай да 7,5 т, за выключэньнем транспартных сродкаў, што перамяшчаюць тавары, якія падлягаюць вэтэрынарнаму й (або) фітасанітарнаму відам кантролю.
belta.by/аз