Logo Polskiego Radia
Print

Палітык: спрашчэньне візавага рэжыму магчымае

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.04.2015 19:11
"Спрашчэньне візавага рэжыму паміж РБ і ЭЗ магчымае пасьля саміту "Ўсходняга партнёрства".

Старшыня Рыскай думы Ніл Ушакоў, які знаходзіўся ў Менску зь візытам, у эфіры тэлеканала СТВ заявіў аб магчымым спрашчэньні візавага рэжыму паміж Беларусьсю й Эўразьвязам пасьля саміту "Ўсходняга партнёрства". Сустрэча ў вярхах пройдзе ў Рызе ў траўні. На яго думку, гэта можа закрануць некаторыя групы беларускіх грамадзян, напрыклад, студэнтаў, бізнэсмэнаў і іншых.
Аднак ён ня стаў камэнтаваць, зь якой хуткасьцю і ў якім фармаце будзе вырашацца гэтае пытаньне.
Ніл Ушакоў таксама заявіў аб неабходнасьці зьніжэньня кошту шэнгенскіх віз для беларускіх грамадзян.

telegraf/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт