Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія дэсантнікі ўпершыню высадзіцца ў раёне Паўночнага полюса

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.04.2015 15:00
Гэта адбудзецца ў рамках вучэньняў КСАР АДКБ.

Вайскоўцы сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь упершыню ў гісторыі высадзяцца парашутным спосабам на дрэйфуючую крыгу ў цэнтральнай акваторыі Паўночнага Ледавітага акіяна, паведаміла на сваёй афіцыйнай старонцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Вучэньні ў Арктыцы пройдуць сумесна з кантынгентамі Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня дзяржаў-сябраў АДКБ у фармаце вучэбнай гуманітарнай пошукава-выратавальнай экспэдыцыі.

Беларускія вайскоўцы, якія прымуць удзел у дэсантаваньні, раней прайшлі адпаведную падрыхтоўку на базе расейскай 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі (г. Пскоў).

Вучэбная гуманітарная апэрацыя праводзіцца ва ўзаемадзеяньні з ваенна-транспартнай авіяцыяй Расеі й экспэдыцыйным цэнтрам Расейскага геаграфічнага таварыства.

mil.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт