У Менску пакажуць творы Далі й Пікаса з прыватнай калекцыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.04.2015 15:00
„Для Менска гэта сэнсацыя”, - кажа дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музэя.
minsknews.by
У Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь з 30 красавіка па 28 чэрвеня пройдзе выстава скульптуры, керамікі й графікі двух геніяў сучаснаснага мастацтва - Сальвадора Далі й Пабла Пікаса.
„Упершыню ў Менску будуць выстаўлены трыццаць керамічных работ Пікаса, а таксама ўся кераміка, графічныя работы й самыя знакамітыя скульптуры Далі”, - паведаміў дырэктар музэя Алег Рыжкоў.
Усе творы сапраўдныя. Гэта ўласнасьць расейскага калекцыянэра Аляксандра Шадрына. Ён 15 гадоў набываў прадметы на аўкцыёне „Christie's”, у калекцыянэраў, у музеях, галерэях і аўкцыённых дамах Эўропы. Сёньня менавіта ў яго самая вялікая ў сьвеце прыватная калекцыя скульптур Сальвадора Далі.
„Вядома, для Менска гэта сэнсацыя, пад якую мы аддаем амаль увесь свой другі паверх”, - кажа дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музэя.
minsknews.by/аз