Мінгандлю абавяжа фатографаў зарэгістравацца ў рэестры
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.03.2015 10:42
З 1 чэрвеня забараняецца аказваць бытавыя паслугі суб’ектам, ня ўключаным у адпаведны рэестр.
pixabay.com
Згодна з пастановай Савету міністраў, усе суб’екты, што аказваюць у Беларусі бытавыя паслугі, мусяць быць занесеныя ў адмысловы рэестр. Крайні тэрмін рэгістрацыі – 1 чэрвеня 2015 году, пасьля гэтага аказваць бытавыя паслугі будзе забаронена. Падрабязна пра рэестр распавядаецца на сайце Мінгандлю.
Такім чынам таксама фатографы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі й фатографы-фрылансэры, мусяць прайсьці рэгістрацыю, калі аказваюць бытавыя фотапаслугі. Фотапаслугамі лічыцца й здымкі мерапрыемстваў (напрыклад, вясельляў), і апрацоўка фота (напрыклад, рэтуш).
Пастанова ня тычыцца людзей з фотаапаратамі, якія здымаюць не ў камэрцыйных мэтах.
Хоць з тэксту пастановы бачна, што дакумэнт ня тычыцца СМІ, але фатографы, якія працуюць у СМІ, абавязаныя рэгістравацца ў згаданым рэестры, калі аказваюць дадаткова бытавыя паслугі.
nn.by/аз