Logo Polskiego Radia
Print

На 100 дзяўчынак нараджаецца 106-107 хлопчыкаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.03.2015 14:10
Да 30-гадовага ўзросту жаночая частка насельніцтва Беларусі знаходзіцца ў меншасьці.

У Беларусі апошнімі гадамі на 100 дзяўчынак нараджаецца 106-107 хлопчыкаў. Уплыў міграцыйных працэсаў, высокая сьмяротнасьць мужчын прыводзіць да таго, што з 31-гадовага ўзросту колькасьць жанчыны перавышае колькасьць мужчын.

У сярэднім па рэспубліцы на 1 000 мужчын прыпадае 1150 жанчын, у гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу - 1167 жанчын, у сельскіх населеных пунктах - 1095 жанчын.

Паводле папярэдніх зьвестак, на 1 студзеня гэтага году колькасьць жанчын у рэспубліцы склала 5 млн 72 тыс. чалавек (53,5% насельніцтва). У гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу пражывае 77,8% жанчын, у сельскіх населеных пунктах - 22,2% жанчын.

На пачатак 2014 сярэдні ўзрост жанчын у Беларусі склаў 42,3 году, у тым ліку вясковак - 47,5 гадоў, гараджанак - 40,8 гадоў.

Паводле ацэнак ПРААН, „натуральная” розьніца працягласьці жыцьця мужчын і жанчын - 5 гадоў. У Беларусі цягам апошніх двух дзесяцігодзьдзяў розьніца ў працягласьці жыцьця мужчын і жанчын перавышае больш чым у два разы „натуральную” й складае 10-12 гадоў.

charter97/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт