Logo Polskiego Radia
Print

Новая праграма Беларусі з МВФ гатова

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.03.2015 13:55
Місія МВФ будзе працаваць у Беларусі да 16 сакавіка.

Новая праграма Беларусі з МВФ гатова. Аб гэтым паведаміў сёньня журналістам першы намесьнік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

„Мы гатовы да яе абмеркаваньня й спадзяёмся, што ў даволі кароткі тэрмін зможам узгадніць асноўныя пазыцыі з МВФ з пункту гледжаньня магчымасьці пачатку яе рэалізацыі”, - сказаў Максім Ермаловіч.

Разам з тым першы намесьнік міністра зьвярнуў увагу, што „з улікам сусьветнай сытуацыі й націску на Міжнародны валютны фонд магчымасьці пачатку новай праграмы зь Беларусьсю абмежаваны і ў фонду”. Беларускі бок гэта разумее й тым ня менш гатовы абмеркаваць зь місіяй МВФ, якая сёньня пачынае сваю работу ў краіне.

Максім Ермаловіч нагадаў, што ўрад выпрацаваў пакет мер па стабілізацыі эканамічнай сытуацыі ў Беларусі, плянуе правядзеньне структурных пераўтварэньняў у эканоміцы краіны.

Экспэрты фонду будуць працаваць у Беларусі да 16 сакавіка. Гэта рэгулярная штогадовая місія. Будуць праводзіцца кансультацыі па артыкуле IV, гэта значыць місія будзе займацца штогадовым аглядам разьвіцьця эканомікі Беларусі, якія праводзяцца й зь іншымі краінамі - сябрамі фонду.

Заплянаваны таксама сустрэчы экспэртаў, у тым ліку ў Адміністрацыі Прэзыдэнта, Нацбанку, Міністэрстве эканомікі. Узначаліць місію Дэвід Хофман.

Дзейнасьць МВФ у Беларусі накіравана на супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную й грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягненьня значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасьці плацежнага балянсу.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт