Мітынг з патрабаваньнем выдаць Бакіевых
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        27.02.2015 13:29
                    
                                 
                
                
                    Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў атрымаў палітычны прытулак у Беларусі.
                
                
                
                
               
                
                         
У сталіцы Кіргізстану Бішкеку адбыўся мітынг з патрбаваньнем экстрадыцыі сям'і Бакіевых. Каля паўсотні мітынгоўцаў прыйшло пад беларускую амбасаду з патрабаваньнем выдаць Бакіевых ды іх набліжаных, якія знайшлі прытулак у Беларусі. Яны скандавалі «Сьмерць Бакіевым», «Жаныш Бакіеў – забойца!», «Беларусь, не прыкрывайце бандытаў!».
У Менску 19 лютага быў знойдзены забітым лідар арганізаванай злачыннай групоўкі Алманбет Анапіяеў. Як паведамляюць кіргіскія мэдыі, 24 лютага ў Бішкеку быў затрыманы Гулжыгіт Абілазізаў, які быў целаахоўнікам Анапіяева. Абілазізаў у паказаньнях паведаміў, што да забойства датычны сваяк зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, які цяпер жыве ў Беларусі, — Жаныш Бакіеў.
Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, улады Кіргізстану дамагаюцца яго выдачы. У Менску бачылі і брата экс-прэзыдэнта Жаныша Бакіева.
Паводле Радыё Свабода/нг