Андрэа Рыгоні сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх праваабарончых арганізацый
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        26.02.2015 14:21
                    
                                 
                
                
                    Спэцдакладчык Камісіі па палітычных пытаньнях і дэмакратыі Парляменцкай асамблеі рады Эўропы падчас візыту ў Беларусь сустрэўся з прадстаўнікамі ПЦ “Вясна”, “БХК”, “БАЖ” і Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.
                
                
                    
                        
www.marcomusoni.it
                     
                
                
                
               
                
                         Спэцдакладчык Камісіі па палітычных пытаньнях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі рады Эўропы Андрэа Рыгоні падчас візыту ў Беларусь 25 лютага сустрэўся з прадстаўнікамі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, РПГА “БХК”,  ГА “БАЖ” і Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.
Па словах намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча, які прымаў удзел у сустрэчы, была абмеркаваная сытуацыя з адменаю сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і адзначана, што вялікага жаданьня ў кіраўніцтва краіны нешта зьмяніць не заўважаецца.
Не засталася па-за ўвагай Спэцдакладчыка ПАРЭ і тэма палітычных зьняволеных у Беларусі, а таксама сытуацыя са свабодай сродкаў масавай інфармацыі. Андрэа Рыгоні быў праінфармаваны пра захады беларускіх уладаў у дачыненьні да блякаваньня сайтаў у інтэрнэце.
Рыгоні паведаміў праваабаронцам, што пад час сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай абмяркоўвалася магчымасьць запрашэньня на прэзыдэнцкія выбары 2015 года місіі назіральнікаў Парлямэнцкай асамблеі рады Эўропы.
яс/spring96.org