Logo Polskiego Radia
Print

Сэлфі з нумарам службы выратаваньня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.02.2015 14:32
МНС праводзіць конкурс на найлепшае сэлфі з нумарам службы выратаваньня.
www.perspektiva-info.bywww.perspektiva-info.by

Менскае ўпраўленьне Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі праводзіць конкурс «Як патэлефанаваць ратаўнікам?» на найлепшае сэлфі з нумарам службы выратаваньня.
У ведамстве ўдакладнілі, што сталічнае ўпраўленьне прымае арыгінальныя сэлфі з нумарам службы выратаваньня «101» або «112» да 12.00 25 лютага.
Пераможцу конкурсу будзе ўручаны падарункавы сэртыфікат аднаго з картынг-клюбаў Менска. «Акрамя таго, прызёры пабачаць «Музэй агню» сталічнага МНС і пазнаёмяцца з умовамі побыту й службы пажарнікаў, убачаць і нават памацаюць сучасныя тэхніку і ўзбраеньне ратавальнікаў», — распавялі прадстаўнікі МНС.
Электронны паштовы адрас, на які можна адправіць фотаздымак і кантактны тэлефон жадаючых паўдзельнічаць у конкурсе, разьмешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Як зьвярнулі ўвагу супрацоўнікі МНС, з 1 ліпеня 2013 года ў Беларусі ў выпадку пажару або іншай надзвычайнай сытуацыі выклікаць ратавальнікаў можна па нумарах «101» і «112».

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт