Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі складуць рэйтынг вэб-распрацоўнікаў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.02.2015 15:15
Інтэрнэт-рэсурс marketing.by абвясьціў пра старт праекту "Рэйтынг байнэту & конкурс сайтаў".
Photo: Sxc.huPhoto: Sxc.hu

У межах праекту будзе складзены чацьвёрты рэйтынг беларускіх вэб-распрацоўнікаў, праведзены конкурс сайтаў, а таксама будуць узнагароджаныя лепшыя тэхнічныя і арт-дырэктары, якія працуюць у Беларусі.

Як паведамілі арганізатары, асноўная задача падрыхтоўкі рэйтынгу і конкурсу сайтаў — зрабіць сэгмент беларускага рынку вэб-распрацовак больш празрыстым, цывілізаваным, вымераць яго, вызначыць лідараў і адзначыць лепшыя рашэньні.

Афіцыйныя вынікі рэйтынгу байнэту, пераможцы конкурсу сайтаў і лепшыя дырэктары будуць абвешчаныя на міжнароднай штогадовай практычнай канферэнцыі "Тыдзень байнэту", якая пройдзе з 14 па 17 красавіка 2015 году. Усе ўдзельнікі рэйтынгу таксама атрымаюць падрабязную аналітычную справаздачу пра рынак.

Паводле вынікаў леташняга апытаньня беларускіх вэб-студый, найбольшы прыбытак распрацоўнікам прыносіць стварэньне новых праектаў — 40%. Падтрымка ўжо запушчаных на другім месцы па прыбытковасьці — 23%. Прагназавалася, што па выніках 2014 году рынак вэб-распрацовак у Беларусі вырасьце з 5 да 6,5 млн. даляраў.

У рэйтынгу вэб-студый улічваюцца паказьнікі, якія дэманструюць якасьць і аб’ёмы іх працы ва ўсіх кірунках — маштаб кампаніі, досьвед працы, актыўнасьць за апошні год, якасьць распрацаваных вэб-праектаў, вядомасьць на рынку.

БелаПАН/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт