У католікаў - Папяльцовая серада
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.02.2015 17:33
У гэты дзень у касьцёлах падчас імшы ажыцьцяўляюць абрад пасыпаньня галавы попелам, які нагадвае, што чалавек — прах.
fot. GeographBot /Wikimedia Commons/CC
18 лютага ў Каталіцкім касьцёле адзначаецца Папяльцовая серада, якой пачынаецца Вялікі пост.
У гэты дзень у касьцёлах падчас імшы ажыцьцяўляюць абрад пасыпаньня галавы попелам, які нагадвае, што чалавек — прах. Таксама абрад зьяўляецца знакам пакаяньня, прымірэньня з Богам праз смутак сэрца.
У Папяльцовую сераду католікі трымаюць строгі пост, многія праводзяць гэты дзень толькі на хлебе й вадзе. Вялікі пост будзе доўжыцца 40 дзён, але па календары шэсьць з паловай тыдняў, бо па нядзелях пост перапыняецца. Вялікдзень у 2015 годзе католікі адзначаць 5 красавіка.
белапан/вс