Logo Polskiego Radia
Print

У Менску праходзіць сымпозіюм "Пісьменьнік і час"

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 10.02.2015 15:25
Міжнародны сымпозіюм літаратараў "Пісьменьнік і час" адбываецца ў Менску 10-12 лютага.

Міжнародны сымпозіюм літаратараў "Пісьменьнік і час" упершыню праходзіць у Менску10-12 лютага. Мерапрыемства папярэднічае адкрыцьцю XXII Менскай міжнароднай кніжнай выставы, якая стане адной з цэнтральных падзей жыцьця краіны з 11 па 15 лютага.

Прадстаўнікі літаратурнай супольнасьці з 16 краін, у тым ліку зь Беларусі, Расеі, Кітая, Нямеччыны, Італіі, Францыі, Ізраіля, Украіны, Казахстана, Летувы, Таджыкістана і іншых, будуць абмяркоўваць ролю творчай інтэлігенцыі ў сучасным глябальным сьвеце, важнасьць слова пісьменьніка-сучасьніка для захаваньня духоўна-маральных асноў разьвіцьця грамадзтва і дзяржавы, высокай місіі пісьменьніка ў працы з моладзьдзю, пакаленьнем, якое вызначае сваю дарогу ў жыцьці.

Пленарнае пасяджэньне міжнароднага сымпозіюму літаратараў "Пісьменьнік і час" пройдзе 12 лютага. Менск у дні кніжнай выставы-кірмашу стане пляцоўкай для прафэсійных стасункаў літаратараў і выдаўцоў.

XXII Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш разгорнецца ў нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" на прасьпекце Пераможцаў, 14 і пройдзе з 11 па 15 лютага.

эб/ БЕЛТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт