Logo Polskiego Radia
Print

Апазыцыйным дзеячам расьце годная замена

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 05.02.2015 16:02
У Магілёве адбыўся першы сёлета тур чэмпіянату па дэбатах сярод прадстаўнікоў моладзевых партый і арганізацый.


У дэбатах па тэме “Шлях дэмакратызацыі Беларусі: палітычныя арганізацыі ці НКА/НДА” сустрэліся прадстаўнікі “Маладых дэмакратаў” (АГП) і “Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў” (БХД). Быў абраны фармат прэзыдэнцкага тыпу дэбатаў (адзін на адзін). З боку МД удзел прыняў Антон Касцоў, які адстойваў пазыцыю аб дэмакратызацыі Беларусі праз палітычныя арганізацыі. Ягоны выступ даказаў, што ў АГП ёсьць на каго разьлічваць ужо ў бліжэйшай будучыні, сьцьвярджаецца на сайце арганізацыі.

Першы тур чэмпіянату па дэбатах прайшоў 30 студзеня, наступны плянуецца правесьці ўвесну.

эб/ucpb.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт