Logo Polskiego Radia
Print

Сабрана больш за 90 тыс. подпісаў за „Народны рэфэрэндум”

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.02.2015 10:23
Ініцыятары заклікаюць Лукашэнку прыслухацца да тых, хто падпісаўся „за” рэфэрэндум, і прызначыць яго правядзеньне разам з прэзыдэнцкімі выбарамі.
foto: svaboda.orgfoto: svaboda.org

Больш за 90 тыс. подпісаў у падтрымку „Народнага рэфэрэндума” сабралі ініцыятары гэтай кампаніі. Акрамя таго, у Адміністрацыю прэзыдэнта накіравалі звыш 500 электронных зваротаў з заклікам правесьці рэфэрэндум па важных для беларускага грамадзтва пытаньнях, сярод якіх – пытаньні бясплатнай адукацыі й мэдыцыны, абмежаваньня колькасьці тэрмінаў на прэзыдэнцкай пасадзе, бязьвізавы рэжым з Эўразвязам ды іншыя.

Як кажа старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” Ірына Вештард, самае галоўнае, што кампанія дае магчымасьць дыялёгу зь людзьмі: "Гэта магчымасьць пераконваць тых, хто яшчэ не пераканаўся, што неабходныя перамены, магчымасьць пашыраць кола нашых прыхільнікаў".

Ініцыятарамі „Народнага рэфэрэндума”, акрамя партыі БСДП (Грамада), зьяўляюцца кампанія „Гавары праўду”, Партыя БНФ і Рух „За Свабоду”. Яны заклікаюць Аляксандра Лукашэнку прыслухацца да тых, хто падпісаўся „за” рэфэрэндум, і прызначыць яго правядзеньне разам з прэзыдэнцкімі выбарамі.

рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт