Беларускую спартоўку дыскваліфікавалі за допінг
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.01.2015 15:10
Алена Дубіцкая дыскваліфікаваная на паўгода.
Беларуская штурхальніца ядра 25-гадовая Алена Дубіцкая, удзельніца чэмпіянату сьвету-2013 (27 месца) і чэмпіянату Эўропы-2014 (7-е), здала станоўчы допінг-тэст на этапе „Брыльянтавай Лігі” ў Бэрліне 31 жніўня мінулага году, паведамляе „Прессбол”.
Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі дыскваліфікавала беларуску на 6 месяцаў, да 17 сакавіка 2015 году.
pressball.by/аз