Кожны 19-ты беларус — на ўліку ў анколягаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.01.2015 18:00
За апошнія 10 гадоў на 12% зьнізілася сьмяротнасьць ад анкалягічных хваробаў.
foto:flickr.pl
Колькасьць хворых на рак у Беларусі ўвесь час узрастае — зараз на ўліку ў анколягаў стаіць паўмільёна беларусаў.
У 2014 годзе выяўлена 43 210 новых выпадкаў анкалёгіі, а сёлета чакаецца 44 210 выпадкаў. Такія лічбы прывёў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру анкалёгіі й мэдыцынскай радыялёгіі імя Аляксандрава Алег Суконка.
Пры гэтым за апошнія дзесяць гадоў на 12% зьнізілася сьмяротнасьць ад анкалягічных хваробаў. Прафэсар Алег Суконка адзначае, што ў Беларусі разьвіваюцца дасьледаваньні, якія дазваляюць шукаць індывідуальны падыход да лячэньня злаякасных новаўтварэньняў.
Ужо ў бліжэйшыя 10-15 гадоў кожнаму анкалягічнаму пацыенту будуць падбіраць такое лячэньне, якое будзе складацца ў адпаведнасьці зь яго малекулярна-генэтычнымі характарыстыкамі.
by.belapan.com/svaboda.org/аз