У Гoрaдні адбыўся Wiki-Weekend
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.01.2015 13:47
Грамадскія актывісты вучыліся пісаць і правіць артыкулы ў Вікіпэдыі.
fot. sxc.hu
У Гoрaдні падчас Wiki-Weekend’a, што адбыўся 24-25 студзеня грамадзкія актывісты вучыліся пісаць і правіць артыкулы ў Вікіпэдыі.
Прадстаўнікі розных грамадзкіх арганізацый і ініцыятыў навучыліся складаць інтэрактыўныя мапы артыкулаў для Вікіпэдыі, рабіць вікі-разьметку, шаблёны й катэгорыі, пераклады іншамоўных артыкулаў і спасылкі на іх.
Адразу трэба заўважыць, што існуе дзьве беларускіх вікіпэдыі: адна на наркамаўцы, другая – на тарашкевіцы.
„Размаўлялі ў першую чаргу пра тэмы, якіх не хапае пра Гoрaдню, пра гарадзенскія арганізацыі, пра гарадзенскія постаці й славутасьці. Абмяркоўвалі гэтую тэму, накінулі такую інтэрактыўную мапу артыкулаў, якіх не хапае ў беларускай Вікіпэдыі, каб пачалі дзейнічаць у гэтым кірунку. У нас ужо зьявіліся артыкулы пра грамадзкія арганізацыі. У беларускай вікіпэдыі не было шаблёнаў, таму мы правялі перамовы, і сёньня ў нас ужо ёсьць шаблён, якім могуць скарыстацца ўсе беларускія грамадзкія арганізацыі. Гэта вынік нашай працы”, - распавяла Ганка Барадзіна, прадстаўнічка гарадзенскага „Цэнтра „Трэці Сэктар”.
Сустрэча адбывалася пры падтрымцы трох грамадзкіх арганіцый МГА „Фаланстэр”, Беларускі зялёны партал Таварыства „Зялёная сетка”, ГА „Цэнтр „Трэці сэктар”, Гoрaдні.
racyja.com/аз