Logo Polskiego Radia
Print

568 беларусаў пераадолелі стогадовы рубеж

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.01.2015 16:00
Дзесяці зь іх - больш за 110 гадоў.

Стогадовы рубеж пераадолелі 568 жыхароў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны.

Са слоў спэцыялістаў, на 1 студзеня гэтага году ў рэспубліцы налічвалася 10 беларусаў ва ўзросьце 110 гадоў і старэй. Зь іх па тры чалавекі - у Гарадзенскай і Менскай абласьцях, па два - у Берасьцейскай і Віцебскай абласьцях.

Традыцыйна сярод айчынных доўгажыхароў лідзіруюць жанчыны: сваё 100-годзьдзе перасягнулі 497 жанчын і 71 мужчына (прадстаўнікоў моцнага полу сярод тых, хто адсьвяткаваў свой соты дзень нараджэньня, у 7 разоў менш).

Сярод рэгіёнаў краіны лідарам па колькасьці доўгажыхароў зьяўляецца Гарадзенская вобласьць: тут на 1 студзеня гэтага году налічвалася 112 чалавек ва ўзросьце больш за 100 гадоў. На другой пазыцыі геранталягічнага рэйтынгу - Менская вобласьць (104), на трэцяй - горад Менск (78). У Віцебскай вобласьці пражываюць 74 чалавекі, якія ўжо адзначылі свой стогадовы юбілей, у Берасьцейскай вобласьці - 71, у Гомельскай - 67, у Магілёўскай вобласьці - 62.

charter97.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт