Logo Polskiego Radia
Print

Пракуратура ўзялася за злоўжывальнікаў службовымі паўнамоцтвамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.01.2015 12:47
Органамі пракуратуры Беларусі распачатыя шэраг крымінальных спраў аб крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі.

Так, пракуратурай Менскай вобласьці распачатая справа ў дачыненьні да дырэктара сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства Бярэзінскага раёна. Ён падазраецца ва ўнясеньні зьменаў у штатны расклад прадпрыемства, у адпаведнасьці зь якімі атрымаў больш як 70 млн. рублёў.

Пракуратурай Віцебскай вобласьці распачатая справа ў дачыненьні да былога галоўнага бухгальтара Шаркаўшчынскага раённага цэнтра гігіены й эпідэміялёгіі, які падазраецца ў крадзяжы бюджэтных сродкаў — амаль 150 млн. рублёў.

Пракуратурай Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласьці распачатая крымінальная справа ў дачыненьні да начальніка аднаго з аддзелаў райвыканкама. Паводле папярэдніх зьвестак, згодна зь яго ўказаньнем, у якасьці вартаўніка быў аформлены сваяк, які фактычна свае абавязкі не выконваў. Заработная плата больш як 56 млн. рублёў была атрыманая падазроным.

Указаныя крымінальныя справы накіраваныя для арганізацыі папярэдняга расьсьледаваньня ў адпаведныя падразьдзяленьні Сьледчага камітэта.

яс/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт