Залаты запас Беларусі расьце
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        15.01.2015 18:18
                    
                                 
                
                
                    Залаты запас Нацбанку Беларусі паводле вынікаў 2014 году вырас да 36,5 тоны. 
                
                
                    
                        
źr. www.glowimages.com
                     
                
                
                
               
                
                         
Залаты запас Нацыянальнага банку Беларусі ў 2014 годзе вырас на 1,5 тоны і на 1 студзеня 2015 года склаў 36,5 тоны, сьведчаць зьвесткі галоўнага банку краіны.
За першае паўгодзьдзе 2014 году аб'ём залатога запасу не зьмяніўся і па стане на 1 ліпеня заставаўся роўны 35 тонам. Такім чынам, рост зафіксаваны паводле вынікаў другога паўгодзьдзя.
За 2013 год залаты запас вырас на 1,7 тоны. За 2012 год — у эквіваленце на 1,6 тоны. 
Залаты запас Нацыянальнага банку Беларусі падлічваецца ў тонах і ўключае золата (пераважная доля), а таксама серабро, плаціну і паладый.
эб/ БелаПАН