Logo Polskiego Radia
Print

Знойдзены труп судзьдзі, зьніклага ў Салігорскім раёне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.01.2015 13:19
Ёсьць падставы меркаваць, што сьмерць ня носіць крымінальнага характару.

Упраўленьнем сьледчага камітэта па Менскай вобласьці высьвятляюцца абставіны сьмерці жыхара Салігорска, які працаваў у раённым судзе.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэта.

Труп судзьдзі быў знойдзены ў лясным масіве ў Салігорскім раёне 11 студзеня.

На месца здарэньня выязджаў першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэта Аляксей Волкаў для каардынацыі працы сьледча-апэратыўнай групы.

У ходзе правядзеньня агляду месца здарэньня, цела загінулага, а таксама другіх сьледчых дзеяньняў ёсьць падставы меркаваць, што сьмерць ня носіць крымінальнага характару.

Прызначаная, у тым ліку й судова-мэдыцынская экспэртыза, закліканая ўстанавіць дакладную прычыну сьмерці, паведамляе прэс-служба.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт