Беларусь будзе шукаць нафту ў Эквадоры
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.01.2015 14:04
Краіны пацьвердзілі зацікаўленасьць у супрацоўніцтве па пошуку й здабычы нафты.
Пасол Беларусі ў Эквадоры Ігар Палуян сустрэўся зь міністрам неаднаўляльных прыродных рэсурсаў Эквадора Пэдра Мэрысальдэ, зь якім абмеркаваў узаемадзеяньне ў нафтавай галіне, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
„Бакі адзначылі пасьпяховае ўзаемадзеяньне ў сфэры рэалізацыі сумесных праектаў па сейсмаразьведцы з удзелам кампаніі „Беларуснафта", пацьвердзілі ўзаемную зацікаўленасьць у пашырэньні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне разьведкі й здабычы нафты ў Эквадоры”, - растлумачылі ў МЗС.
Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі па пытаньнях супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры, уключаючы магчымасьць паставак у Эквадор рознага абсталяваньня й тэхнікі беларускай вытворчасьці, а таксама прадастаўленьня будаўнічых паслуг.
belta.by/аз