Logo Polskiego Radia
Print

За год беларускі рубель патаньнеў на 25%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.01.2015 12:59
Самы вялікі абвал адбыўся ў сьнежні – амаль на 10%.
Фота: riarating.ruФота: riarating.ru

За год беларускі рубель патаньнеў на 25%. Самы вялікі абвал адбыўся ў сьнежні – амаль на 10%. У пачатку году адзін даляр па курсе Нацбанка каштаваў 9 510 беларускіх рублёў. На 31 сьнежня галоўны банк краіны ўстанавіў курс у 11 850 рублёў за даляр.

З эўра сытуацыя была трохі іншай. Так, за год курс эўрапейскай валюты паводле Нацбанку павысіўся з 13 080 да 14 380 беларускіх рублёў. Горш сябе адчуваў расейскі рубель, які ў адрозненьні ад астатніх валют не падвышаўся ў кошце, а наадварот – паніжаўся.

За год патаненьне расейскага рубля ў дачыненьні да беларускага адбылося на 26,16%. Горш за ўсё ішлі справы сёлета з украінскай грыўнай. Так, грыўна патаньнела за год на 35,1% у дачыненьні да беларускага рубля.

racyja.com/aз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт