Нацбанк: у панядзелак у Беларусь даставяць 200 млн даляраў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.12.2014 10:00
Акрамя таго, вялікая сума валюты была дастаўлена 23 сьнежня.
Фота: dzr.by
У Беларусь бліжэйшымі днямі даставяць каля 200 млн даляраў, паабяцала старшыня праўленьня Нацбанка Надзея Ермакова.
Чыноўніца паведаміла, што дэфіцыту валюты ў абменьніках ня будзе: 23 сьнежня ў краіну па замове Нацбанка была завезеная вялікая сума наяўнай валюты. Акрамя таго, на 29 сьнежня Нацбанк замовіў яшчэ каля 200 млн даляраў.
Паводле Ермаковай, у беларусаў большым попытам карыстаюцца далляры, а эўра - меншым.
Таксама кіраўніца Нацбанка заявіла, што сытуацыя на валютным рынку стабілізуецца пасьля таго, як паднялі курс куплі валюты ў насельніцтва. Розьніца паміж купляй і продажам цяпер складае каля 700-800 рублёў.
euroradio.fm/аз