Падатак на набыцьцё валюты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        26.12.2014 14:23
                    
                                 
                
                
                    Яго могуць адмяніць раней за 1 лютага.
                
                
                    
                        
fot. sxc.hu
                     
                
                
                
               
                
                         30-працэнтны камісійны збор пры набыцьці валюты ў Беларусі могуць адмяніць да 1 лютага. Аб гэтым заявіла старшыня Нацбанку Надзея Ермакова.
Збор на пакупку валюту, згодна прынятым рашэньням, павінен быў дзейнічаць да 1 лютага. “Але з улікам сытуацыі не выключаецца, што ён будзе адменены раней. Магчыма, ён будзе адмяняцца паступова”, - сказала Ермакова. Яна зьвярнула ўвагу, што момант увядзеньня падатку быў выбраны такім чынам, каб прадпрыемствы панесьлі як мага меншыя страты. У канцы сьнежня – пачатку студзеня шмат сьвяточных дзён, калі гандлёвыя адносіны менш актыўныя.
 
Паводле Хартыя’97/нг