Базавая велічыня можа вырасьці з 1 студзеня да 180 тыс.
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.12.2014 09:46
Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Праект рэспубліканскага бюджэту на 2015 год сфарміраваны з улікам павелічэньня базавай велічыні з Br150 тыс. да Br180 тыс. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Такое павышэньне дасьць магчымасьць прывесьці сацыяльныя выплаты зь бюджэту, што залежаць ад базавай велічыні, у адпаведнасьць з рэальным узроўнем цэн.
„Павелічэньне базавай велічыні паўплывае на вызначэньне памеру аднаразовых дапамог пэдагагічным, мэдыцынскім і фармацэўтычным работнікам, работнікам культуры й мастацтва, спэцыялістам сельскай і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, работнікам сыстэмы спажывецкай каапэрацыі пры прыбыцьці на работу ў раёны, якія зьведалі радыеактыўнае забруджваньне ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС”, - адзначылі ў Мінфіне.
Акрамя таго, ад базавай велічыні залежыць, між іншым, памер грашовай дапамогі на аздараўленьне асобным катэгорыям грамадзян, штомесячных грашовых выплат грамадзянам, маючым ганаровыя званьні „народны”, прэмій і стыпэндый прэзыдэнта, дапамог, стыпэндый і матэрыяльнай дапамогі беспрацоўным і іншых выплат.
nn.by/аз