Logo Polskiego Radia
Print

Расея разьмесьціць у Беларусі дадатковыя самалёты й верталёты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.12.2014 12:59
Пра гэта паведаміў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на сустрэчы з беларускім калегам.

Расея павялічыць колькасьць самалётаў і верталётаў на авіяцыйнай базе ў Беларусі. Пра гэта ў аўторак заявіў расейскі міністр абароны Сяргей Шайгу на сустрэчы зь беларускім калегам Андрэем Раўковым.

„Я гатовы абмеркаваць сёньня працяг нашага супрацоўніцтва ў практычнай плоскасьці. Гэта датычыць сыстэм С-300, стварэньня й базаваньня авіяцыйнай базы ў Беларусі з павелічэньнем колькасьці самалётаў і верталётаў. Гэта павінна забясьпечыць бясьпеку нашай агульнай паветранай прасторы”, - заявіў Шайгу.

Зараз расейскія самалёты месяцца ў Баранавічах і Бабруйску.

ria.ru/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт