Logo Polskiego Radia
Print

Улады занепакоеныя якасьцю прадуктаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.12.2014 11:00
Напраўляць сытуацыю будуць кантрольныя групы.
На столах россиян не будет не только польских яблок....На столах россиян не будет не только польских яблок....Источник: tvn24bis.pl

Афіцыйны Менск занепакоеныя тым, што ўнутраны рынак краіны не забясьпечваецца якаснай і бясьпечнай прадукцыяй. Гэта вынікае з загаду Дзяржстандарта, Мінгандлю, Міністэрства аховы здароўя і Мінсельгасхарча.

Чынавенства спадзяецца палепшыць якасьць правядзеньнем сумесных кантрольна-наглядных мерапрыемстваў за выкананьнем патрабаваньняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў, заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялягічнага дабрабыту насельніцтва, вэтэрынарыі, цэнаўтварэньня, гандлю, грамадзкага харчаваньня і абароны правоў спажыўцоў. Дзеля гэтага ствараюцца адмысловыя кантрольныя групы. Туды дэлегуюцца спэцыялісты камітэта па стандартызацыі, Міністэрства гандлю, органаў і ўстаноў дзяржаўнага санітарнага нагляду, вэтэрынарнай службы.

Кантраляваць кантрольныя групамі будуць каардынатары — начальнікі з Дзяржстандарта, Міністэрства аховы здароўя, Мінгандлю, і Мінсельгасхарча. Каардынатараў кантраляваць будуць намесьнікі кіраўнікоў вышэйзгаданых устаноў.

Па вынікам праведзеных праверак чыноўнікі будуць прымаць вычарпальныя і дзейсныя меры, уключна з адкліканьнем прадукцыі са спажывецкага рынку ды забаронай прадпрымальніцкай дзейнасьці.

За якасьць прадуктаў можна не непакоіцца.

Паводле Белта

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт