Жонка Статкевіча: „Мікола просіць апазыцыю аб’яднацца!”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.12.2014 13:54
Па словах Марыны Адамовіч, палітвязень дзякуе за любую падтрымку.
Марына Адамовіч сустракалася зь Міколам Статкевічам 17 сьнежня, ён перадаў зварот для лідараў апазыцыі.
„З нагоды выбараў (Статкевіча прапанавалі зрабіць адным з кандыдатаў) Мікола дзякуе за падтрымку. Кажа, што любая падтрымка, як бы яна ні была выказаная, у яго умовах вельмі важная. Як бы ні была выказаная... Але Мікола ўсё ж такі вельмі просіць апазыцыю аб’яднацца”, - расказвае Марына Адамовіч.
Мікола Статкевіч перадаў праз жонку свае прапановы лідарам апазыцыі. Іх плянуюць агучыць пасьля рэакцыі палітычных сілаў.
12 студзеня 2015 году ў Міколы Статкевіча завяршаецца трохгадовы тэрмін узмоцненых умоваў утрыманьня. Марына Адамовіч спадзяецца, што яны ня будуць працягнутыя.
Мікола Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзыдэнты падчас выбараў 2010 году. У ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 году ён быў арыштаваны й абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Суд прызнаў Статкевіча вінаватым і прысудзіў да 6 гадоў пазбаўленьня волі.
euroradio.fm/аз