Logo Polskiego Radia
Print

Расейскі абвал адбіваецца рэхам у Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.12.2014 16:33
Дазваніцца ў кол-цэнтры банкаў цяпер практычна немагчыма.

/

Днём МТБанк на нейкі час спыніў працу з расейскай валютай ва ўсіх абменных пунктах. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленьні на сайце банку.

«На жаль, мы ня можам сказаць, як доўга працягнецца гэтая сытуацыя і чаму было прынятае такое рашэньне. Калі будуць нейкія зьмены, мы напішам аб гэтым на сайце», – сказалі ў кантакт-цэнтры банку.

Дазваніцца ў кол-цэнтры банкаў цяпер практычна немагчыма. Але ў двух іншых банках карэспандэнтам сказалі, што расейскую валюту можна купіць. Аднак раяць перад гэтым пазваніць у аддзел і запытаць, ці яна ёсьць у наяўнасьці.

Дарэчы, з гэта праблемай сутыкаюцца ня толькі людзі, але і кампаніі. У сацыяльных сетках пачынаюць паяўляцца паведамленьні аб тым, што банкі не прымаюць расейскія рублі ад сваіх кліентаў – ад кампаній, якія яны абслугоўваюць.

Хартыя'97/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт