Мінгандлю закрывае чарговыя крамы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.12.2014 15:02
Чыноўнікі тлумачаць, што такім чынамадбываецца толькі ў выпадку грубых парушэньняў.
Facebook
За 11 месяцаў чыноўнікі праверылі 2,5 тысячы аб’ектаў гандлю й харчаваньня. Паводле іх, парушэньні зафіксаваныя ў 96% выпадкаў.
Чыноўнікі зьбіраюцца надалей правяраць у тым ліку крамы буйных гандлёвых сетак, распавялі ў Мінгандлі.
„Правяраць будзем усіх - і дробныя, і буйныя, хто парушае заканадаўства. Асноўныя парушэньні: рэалізацыя пратэрмінавай прадукцыі, адсутнасьць цэньнікаў, няправільнае афармленьне акцый”, - кажа супрацоўнік міністэрства. Ён дадае, што закрываюцца крамы толькі ў выпадку грубых парушэньняў.
Раней права прыпыніць дзейнасьць крамы мелі толькі санітарныя службы.
5 сьнежня Аляксандр Лукашэнка надзяліў чыноўнікаў Міністэрства гандлю правам прыпыняць дзейнасьць крамаў. Паводле падлікаў СМІ, з таго часу зачынена больш за дзесяць. Сярод іх „Эўраопт”, „Гіпа”, „Пяты элемэнт” і „Электрасіла”.
euroradio.fm/аз