Лукашэнка сустрэўся з амбасадарамі Балгарыі, Эстоніі, Партугаліі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.12.2014 11:24
Паводле яго, нармалізацыі адносін з ЭЗ паслужыць канструктыўная ацэнка сытуацыі ў Беларусі.
fot. belarus.by
fot. belarus.by
Канструктыўны падыход да ацэнкі сытуацыі ў Беларусі паслужыць нармалізацыі адносін з ЭЗ. Аб гэтым заявіў сёньня прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў Балгарыі, Эстоніі, Партугаліі ў Беларусі.
„Мы разьлічваем на канструктыўны падыход прысутных прадстаўнікоў эўрапейскіх краін да ацэнкі сытуацыі ў Беларусі. Гэта паслужыць далейшай нармалізацыі адносін нашай краіны з Эўрапейскім зьвязам”, - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандaр Лукашэнка зьвярнуў увагу на тое, што Беларусь і эўрапейскія краіны зьвязаны духоўнай агульнасьцю, гісторыяй, культурай, і гэта зьяўляецца надзейным фундамэнтам для разьвіцьця адносін паміж краінамі ў духу ўзаемнай павагі.
belta.by/аз