Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманыя за беларускі арнамэнт

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.12.2014 13:31
У Менску раздавалі стужкі зь беларускім арнамэнтам у рамках акцыі “Пазнач сябе беларусам”.

/

Звыш 11 тыс. стужак зь беларускім арнамэнтам раздалі ў суботу мінакам на вуліцах Менску валянтэры ў рамках акцыі “Пазнач сябе беларусам”. Яе наладзіла аб’яднаньне “Арт Сядзіба”.

Каля 100 валянтэраў раздавала стужкі ў розных кропках сталіцы. Паводле словаў удзельнікаў, бальшыня людзей, незалежна ад узросту, пазытыўна ўспрымала акцыю, з задавальненьнем бралі стужкі і прымацоўвалі іх на вопратку, на торбы, машыны і г.д.

Акцыя была азмрочана інцыдэнтам каля Камароўскага рынку, дзе падчас раздаваньня стужак затрымалі дырэктара Арт Сядзібы Паўла Белавуса, грамадзкага актывіста і журналіста Франака Вячорку, а таксама фатографа Ўладзімера Грыдзіна. Яны былі затрыманыя да поўдня, калі вакол іх сабралося надта шмат людзей, якія хацелі атрымаць стужкі. Міліцыянеры сказалі, што яны атрымалі тэлефоннае паведамленьне пра акцыю.

У аддзеле міліцыі ў іх узялі тлумачэньні і адпусьцілі, без складаньня пратаколаў. Каля 30 стужак засталося ў міліцыі.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт