Год кансэкраванага жыцьця
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.11.2014 14:29
Aдбудзецца шмат падзей, накіраваных на лепшае пазнаньне ролі кансэкраваных асобаў у касьцёле.
У каталіцкім сьвеце пачаўся Год кансэкраванага жыцьця, аб'яўлены Папам Францішкам. З гэтае нагоды Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў зьвярнулася да беларускіх вернікаў.
«Сёньняшні сьвет патрабуе сапраўдных сьведкаў, якія пакажуць іншым хрысьціянскія каштоўнасьці і шлях да Бога. Сьвяты Айцец хоча заклікаць законьнікаў, каб яны сваім жыцьцём і радасьцю сустрэчы з Богам прабудзілі сьвет і былі сьведкамі іншых учынкаў, дзейнасьці і жыцьця» - напісалі біскупы.
Цягам гэтага году адбудзецца шмат падзей, накіраваных на лепшае пазнаньне ролі кансэкраваных асобаў у касьцёле. Ва ўсім сьвеце налічваецца прыкладна 950 тыс. такіх асоб. Гэта людзі, якія пасьвяцілі сябе Богу – манахі, манашкі, законьнікі ды іншыя.
БелаПАН/нг