Андрэй Раўкоў - новы міністр абароны Беларусі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.11.2014 12:48
                    
                                 
                
                
                    Андрэй Раўкоў зьмяніў на пасадзе міністра абароны генэрал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна.
                
                
                    
                        
foto: nn.by
                     
                
                
                
               
                
                         Адпаведны ўказ падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Да прызначэньня на пасаду міністра Раўкоў быў камандуючым войскамі Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня.
Андрэй Раўкоў зьмяніў на пасадзе міністра абароны генэрал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна, які 25 лістапада ўказам прэзыдэнта быў вызвалены ад пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросьце. Мінабароны Жадобін узначальваў на працягу 5 гадоў.
Андрэй Раўкоў нарадзіўся 25 чэрвеня 1967 года ў вёсцы Равякі Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласьці.
У 1988 годзе скончыў з залатым медалём Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. У наступныя гады прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да камандзіра батальёна.
яс/БелаПАН