Агенцтва Fitch станоўча ацаніла Банк разьвіцьця Беларусі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.11.2014 17:00
Агенцтва пацьвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг БРРБ на ўзроўні В- са стабільным прагнозам.
www.egospodarka.pl
Агенцтва Fitch Ratings пацьвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта ў замежнай валюце для ААТ „Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь” (БРРБ) на ўзроўні В- са стабільным прагнозам, паведамілі ў прэс-цэнтры банка.
Пацьвярджэньне рэйтынгу адлюстроўвае меркаваньне агенцтва аб магчымасьці падтрымкі банка з боку асноўнага акцыянэра - беларускага ўрада, у выпадку калі такая падтрымка спатрэбіцца, растлумачылі ў прэс-цэнтры.
Аналітыкі таксама адзначылі сыстэмную значнасьць Банка разьвіцьця й яго ключавую ролю ў крэдытаваньні дзяржаўных праграм. Дадатковую падтрымку рэйтынгу аказалі высокія паказчыкі ліквіднасьці ў нацыянальнай валюце й значны запас капіталу, які мае банк.
Банк разьвіцьця - спэцыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў адпаведнасьці з указам ад 21 чэрвеня 2011 году нумар 261. Заснавальнікамі банка выступілі Савет Міністраў і Нацбанк. Галоўная мэта БРРБ - разьвіцьцё сыстэмы фінансаваньня дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвэстыцыйных праектаў.
belta.by/аз