Пагалоўе сьвіней у Беларусі пасьля сьвіной чумы аднаўляецца кепска
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.11.2014 13:24
Пра гэта заявіў старшыня Дзяржкантролю Леанід Анфімаў.
Даручэньне Аляксандра Лукашэнкі па аднаўленьні й павелічэньні пагалоўя сьвіней у краіне знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Пра гэта журналістам паведаміў старшыня Камітэта дзяржкантроля Леанід Анфімаў.
Чыноўнік нагадаў, што беларускі кіраўнік загадаў аднавіць пагалоўе сьвіней да таго ўзроўню, які быў да ўспышкі сьвіной чумы ў Беларусі. Аднак праверкі, праведзеныя Дзяржкантролем у розных рэгіёнах, паказваюць, што пакуль што гэта нерэальна.
Некаторыя гаспадаркі, напрыклад на Гарадзеншчыне, замест аднаўленьня пагалоўя зрабілі акцэнт на прырост вагі сьвіней. Але, кажа Анфімаў, на сёньня няма й прыростаў, якія б маглі кампэнсаваць пагалоўе.
„Пакуль мы назіраем з боку органаў мясцовай улады й аграрыяў хаатычны рух у гэтым кірунку: меры быццам бы й прымаюцца, але пакуль належнага эфэкту не відаць», - паведаміў Анфімаў.
euroradio.fm/аз