А. Гайдукоў адпушчаны зь міліцыі пасьля складаньня пратаколу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        22.11.2014 10:33
                    
                                 
                
                
                    Былому палітзьняволенаму інкрымінуюць арганізацыю і правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
                
                
                    
                        
foto:vitebsk.spring.org
                     
                
                
                
               
                
                         
Актывіста хрысьціянска-дэмакратычнага руху Андрэя Гайдукова адпусьцілі зь міліцыі пасьля складаньня адміністрацыйнага пратаколу, паведамляе прэс-служба аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".
Былому палітзьняволенаму інкрымінуюць арганізацыю і правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (ч. 1 арт. 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях).
Як паведамлялася раней, Гайдукоў быў затрыманы 21 лістапада пасьля раздачы ўлётак зь інфармацыяй аб беларускіх палітзьняволеных. Амаль увесь час за Гайдуковым сачылі людзі ў цывільным, якія рабілі здымкі на відэа. Актывіст быў затрыманы па дарозе дадому.
Гайдукоў правёў у зьняволеньні паўтара года — зь лістапада 2012 г. па травень 2014-га. Беларускія праваабаронцы выступілі з сумеснай заявай, у якой прызналі Андрэя Гайдукова палітвязьнем.
БелаПАН/эб