Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманы былы палітзьняволены А. Гайдукоў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 21.11.2014 16:43
У Наваполацку затрыманы былы палітзьняволены, актывіст хрысьціянска-дэмакратычнага руху Андрэй Гайдукоў.
foto:vitebsk.spring.orgfoto:vitebsk.spring.org


Як паведамляе прэс-служба аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя", Гайдукоў быў затрыманы 21 лістапада пасьля раздачы ўлётак зь інфармацыяй пра беларускіх палітзьняволеных. Амаль увесь час за Гайдуковым сачылі людзі ў цывільным, якія здымалі падзеі на відэа. Актывіст быў затрыманы па дарозе дамоў.

Нагадаем, Гайдукоў правёў у няволі паўтара года — зь лістапада 2012 г. па травень 2014-га. Беларускія праваабаронцы выступілі з сумеснай заявай, у якой прызналі Андрэя Гайдукова вязьнем сумленьня.

БелаПАН/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт