У Беларусі пачалася адпраўка ў армію
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.11.2014 10:37
Усяго на ўкамплектаваньне арміі плянуецца накіраваць да 10 тысяч чалавек.
Фота: "Беларускія навіны"
14 лістапада пачалася адпраўка грамадзян Беларусі, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзэрве, у злучэньні й вайсковыя часьці Ўзброеных сіл, іншыя войскі й вайсковыя фарміраваньні.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, у першы дзень адпраўкі ў войска накіравана каля 1.200 прызыўнікоў, якія папоўняць рады сіл спэцыяльных апэрацый, роты ганаровай варты й мэханізаваных злучэньняў.
Усяго на ўкамплектаваньне Ўзброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраваньняў Беларусі плянуецца накіраваць да 10 тысяч чалавек. Акрамя таго, для праходжаньня службы ў рэзэрве ў гэты ж пэрыяд плянуецца накіраваць каля 2 тысяч чалавек.
У адпаведнасьці з заканадаўствам выкліку на прызыўныя камісіі восеньню гэтага году падлягае каля 99 тысяч маладых людзей.
Цяпер у ваенных камісарыятах краіны завяршаецца мэдыцынскі агляд прызыўнікоў. Прызыўнымі камісіямі раёнаў (гарадоў) у дачыненьні да грамадзян ужо прынята больш за 65 тысяч рашэньняў. Дадзена больш за 32 тысяч адтэрміновак, большую частку зь якіх (68%) складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі. Акрамя таго, дадзеныя адтэрміноўкі грамадзянам па стане здароўя, сямейным становішчы, для атрыманьня ваенна-тэхнічных спэцыяльнасьцей і ў сувязі з ажыцьцяўленьнем дэпутацкіх паўнамоцтваў.
Прадстаўнікі вайсковых часьцей завяршылі плянавую работу ў ваенных камісарыятах раёнаў (гарадоў) па ўсебаковым вывучэньні й адборы прызыўнікоў для камплектаваньня Ўзброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраваньняў.
Адпраўка новага папаўненьня ў войска з абласных зборных пунктаў краіны будзе доўжыцца да 28 лістапада.
БелаПАН/nn.by/аз