На запраўках па-беларуску
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        14.11.2014 14:59
                    
                                 
                
                
                    Ці супрацоўнікі заправачных станцый "А-100" пачнуць размаўляць на беларускай мове?  
                
                
                
                
               
                
                         
У Інтэрнэце паявіліся чуткі, што запраўкі А-100 перавядуць на беларускую мову. Супрацоўнікі станцый распавялі, што да іх прыяжджалі прадстаўнікі курсаў “Мова нанова”.
Кіраўніца ўпраўленьня маркетынгу кампаній “А-100 АЗС” Ніна Ніканорава адмовілася даваць камэнтары: “Мы вельмі шануем беларускую мову, таму рэалізуем унутраны праект: аднаўленьне ведаў па мове сярод супрацоўнікаў. Якім чынам і ці будзе працяг праекту, камэнтароў даць ня можам”. 
Паводле словаў супрацоўнікаў, курсы ёсьць, ужо праходзілі першыя заняткі. Але ўсе трактуюць іх як нешта забаўляльнае, паколькі супрацоўнікі вельмі саромеюцца размаўляць па-беларуску. Яны кажуць, што вучылі мову ў школе, але яе ня ведаюць.
У Беларусі больш за 30 заправак А-100. Асноўная вэрсія сайту кампаніі зроблена на беларускай мове.
Паводле Радыё Свабода/нг