Logo Polskiego Radia
Print

Смог у Менску павінен зьнікнуць у бліжэйшыя дні

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 07.11.2014 16:16
Ужо сёньня ў Менску дажджы, а гэта значыць, што смог, які апанаваў беларускую сталіцу і іншыя рэгіёны краіны, павінен сысьці.


Цёплае, але дажджлівае надвор'е, сыноптыкі абяцаюць таксама бліжэйшымі днямі, паведамляе interfax.by.

Анамальна цёплае для лістапада надвор'е спрыяла таму, што апошні тыдзень у Беларусі назіралася інвэрсія — мэтэаралягічная зьява, пры якой паветра ня можа вэртыкальна перамяшчацца, а запасіцца ўнізе, і такім чынам утвараецца смуга і смог. Узмацненьню гэтай зьявы спрыяюць прадукты дзейнасьці гарадоў — аўтамабілі і прадпрыемствы, а таксама тарфяныя пажары, якія ўзьнікаюць на палях недалёка ад мэгаполісаў.

І прагноз надвор'я ў гэтым пляне радуе: ападкі будуць — кажуць сыноптыкі. Але чакаць варта ня толькі дажджоў, але і далейшага пацяпленьня. А значыць, чыста тэарэтычна, выкліканы інвэрсіяй смог можа як сысьці дзякуючы дажджам, гэтак і вярнуцца, калі ў Беларусі не пахаладае.

Спэцыялісты, ацэньваючы пэрспэктыву разьвітацца з дакучлівым смогам ужо бліжэйшымі днямі, асьцярожныя ў прагнозах. Яны кажуць пра важнасьць моцных дажджоў і парываў ветру, а ня проста «якіх-небудзь ападкаў», якія могуць аслабіць смог, але не разагнаць яго цалкам.

Да пачатку каляндарнай зімы застаецца крыху больш за тры тыдні.

эб/ charter97.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт