Logo Polskiego Radia
Print

Пасол Эквадора пачынае працу ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.11.2014 14:00
Карлас Ларэа Давіла ўручыў Уладзіміру Макею копіі даверчых грамат.

Учора пасол Эквадора Карлас Ларэа Давіла ўручыў кіраўніку зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Ўладзіміру Макею копіі даверчых грамат, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Уладзімір Макей і Карлас Ларэа Давіла абмяняліся меркаваньнямі па шырокім коле пытаньняў беларуска-эквадорскага супрацоўніцтва. Значная ўвага была зьвернута на разьвіцьцё гандлёва-эканамічнага й навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяньня.

Дасягнута дамоўленасьць аб арганізацыі ў бліжэйшым будучым шэрага двухбаковых мерапрыемстваў, уключаючы другое паседжаньне Беларуска-эквадорскай камісіі па гандлі й эканамічным супрацоўніцтве.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт