Logo Polskiego Radia
Print

Па справе „Ўралкалія” Беларусь падасьць пазоў на 100 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.11.2014 12:29
Праўда, толькі ў тым выпадку, калі справа ўсё ж такі дойдзе да суда.
Фота: ReutersФота: Reuters

Сума беларускіх грамадзянскіх пазоваў па так званай „калійнай справе” складзе каля 100 млн даляраў. Пра гэта журналістам паведаміў генэральны пракурор Аляксандр Канюк.

Разам з тым, генпракурор прызнаўся, што час разгляду справы ў судзе пакуль невядомы, бо ў Расеі „калійная справа” ўсё яшчэ працягвае разглядацца.

Свае фінансавыя прэтэнзіі Беларусь плянуе заявіць на судзе над былым гендырэктарам расейскай кампаніі „Ўралкалій” Уладзіславам Баўмгертнэрам. У тым выпадку, калі гэты суд усё ж такі адбудзецца.

Гендырэктара „Ўралкалія” затрымалі ў Менску 26 жніўня 2013 году. Спярша яго вінавацілі ў злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, потым абвінавачаньне было дапоўнена крадзяжом. У лістападзе таго ж году Баўмгертнэра перадалі расейскім праваахоўнікам. Пасьля гэтага беларускі бок перадаў у Расею ўсе дакумэнты па справе.

БелаПАН/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт