У Менску ад спайсаў памерла як мінімум 11 падлеткаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.10.2014 10:49
У Сьледчым камітэце лічаць, што такіх выпадкаў можа быць значна больш.
euroradio.fm
Сьледчы камітэт Беларусі мае, па меншай меры, 11 даказаных фактаў гібелі падлеткаў і дзяцей у выніку перадазіроўкі псыхатропамі.
„На сёньняшні дзень у нас як мінімум 11 даказаных фактаў гібелі падлеткаў і дзяцей у выніку перадазіроўкі „спайсамі” й „міксамі”, але ў рэчаіснасьці падобных інцыдэнтаў можа быць больш”, - паведаміў начальнік упраўленьня працэсуальнага кантролю за расьсьледаваньнем злачынстваў Сьледчага камітэта па Менску Андрэй Дубоўскі.
„Справа ў тым, што ў шэрагу выпадкаў экспэртам не ўдаецца выявіць ў арганізме сьляды таго ці іншага псыхатропнага рэчыва або наркатычнага сродку”, - растлумачыў Дубоўскі. „Паколькі мы ня можам на 100% зьвязаць факты сьмерці й перадазіроўкі, то не ўключаем іх у сваю статыстыку”, - дадаў ён.
Андрэй Дубоўскі таксама адзначыў, што па кожным даказаным факце распачаты крымінальныя справы.
euroradio.fm/аз