У Горадні сарвалі прэзэнтацыю «Мовы» 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        24.10.2014 14:14
                    
                                 
                
                
                    23 кастрычніка ў Горадні была сарваная прэзэнтацыя новага раману беларускага пісьменьніка і журналіста Віктара Марціновіча «Мова». 
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
23 кастрычніка ў Горадні была сарваная прэзэнтацыя новага раману беларускага пісьменьніка і журналіста Віктара Марціновіча «Мова», якая павінна была адбыцца ўвечары ў парафіі Маці Божай Фацімскай на Граднічанскай вуліцы. 
Як паведаміў БелаПАН Віктар Марціновіч, у перапоўненую залю, дзе пачыналася сустрэча, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, МНС, гарвыканкаму. Яны заявілі, што мерапрыемства адмяняецца, і прапанавалі пісьменьніку прайсьці зь імі. 
Марціновіча апыталі ў сувязі з правядзеньнем сустрэчы і склалі адпаведны пратакол. Ён адзначыў, што ўлады, верагодна, палічылі сустрэчу з чытачамі несанкцыянаванай масавай акцыяй.
Пасьля гэтага Марціновічу далі 10 хвілін на завяршэньне мерапрыемства. 
Інцыдэнт адбыўся роўна ў той дзень, калі Аляксандр Лукашэнка сустракаўся зь беларускімі пісьменьнікамі і разважаў пра сучасную беларускую літаратуру.
Нагадаем, Лукашэнка ўчора заявіў, што ў Беларусі няма цэнзуры: «У нашыя дні ніхто не дыктуе, пра што і як пісаць».
Новы беларускамоўны раман Віктара Марціновіча «Мова» — гэта сацыяльная антыўтопія. Дзеяньні раману адбываюцца ў недалёкай будучыні: Расея і Кітай аб'ядналіся ў саюзную дзяржаву і аддзяліліся ад Эўропы сьцяной. Галоўны герой кнігі жыве ў Менску, ён спажывец «мовы» — лінгвістычнага наркотыку, продажам якога займаюцца кітайскія трыяды, але дзейнічае які толькі на «тутэйшых». 
Прэзэнтацыя раману адбылася 10 верасьня. Арыгінальны мова «Мовы» — беларуская. Выйшаў таксама пераклад кнігі на расейскую мову.
naviny.by/эб