Бязьвізавы пропуск турыстаў на КПП у Белавескай пушчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.10.2014 11:28
Беларускія ўлады прапануюць пілётны праект бязьвізавага пропуску турыстаў.
Greenpeace-Aktivisten wollen, dass in Białowieza weniger Bäume abgeholzt werden. Sie fordern auch ein absolutes Abholzungsverbot von März bis Ende Oktober.greenbelarus.info
Беларусь можа арганізаваць бязьвізавы пропуск турыстаў на памежным пераходзе ў Белавескай пушчы, паведаміў кіраўнік дэпартамэнта па турызме Міністэрства спорту й турызму Вадзім Кармазін на паседжэньні круглага стала па праблемах турызму ў Менску.
„Нядаўна была праведзеная нарада ў Кіраўніцтве справамі прэзыдэнта аб тым, каб рэалізаваць пілётны праект на памежным пераходзе ў Белавескай пушчы й арганізаваць там бязьвізавы пропуск турыстаў”, - сказаў ён.
Кармазін падкрэсьліў, што бязьвізавы пропуск прапануецца арганізаваць для турыстаў, якія наведваюць непасрэдна Белавескую пушчу. „Разам з тым я мяркую, што гэта добры крок да спрашчэньня ўсіх візавых фармальнасьцяў пры перасячэньні мяжы”, - зазначыў ён.
Прадстаўнік Мінспорту нагадаў, што ўрад падтрымаў ідэю ўвядзеньня бясплатных віз для наведвальнікаў міжнародных спартыўных спаборніцтваў, буйных фэстываляў і іншых мерапрыемстваў. Пералік такіх мерапрыемстваў зараз фарміруецца
БелаПАН/nn.by/аз