Logo Polskiego Radia
Print

Настаўнікаў плянуюць разгрузіць ад лішняй работы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.10.2014 13:02
„Калі кожны пачне займацца сваёй справай, будзе парадак”, - сказаў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік.

У бліжэйшы час будуць распрацаваны прапановы па разгрузцы настаўнікаў ад лішняй работы, паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік.

„Заканчвае работу група па комплексным вывучэньні стану спраў у сыстэме адукацыі. Абмяркоўвалася ў тым ліку праблема па перагрузцы настаўнікаў непатрэбнымі функцыямі. У бліжэйшы час мы вызначымся, якую дакумэнтацыю й толькі павінен весьці настаўнік, якую — клясны кіраўнік і адміністрацыя школы. Функцыі, якія не павінен выконваць настаўнік, павінны выконваць адпаведныя дзяржаўныя органы. Калі кожны пачне займацца сваёй справай, будзе парадак”, - сказаў віцэ-прэм'ер.

БелТА/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт