Берасьце: беларуска-польскія спаборніцтвы пажарнікаў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.10.2014 11:02
                    
                                 
                
                
                    На першым месцы апынулісь беларускія ўдзельнікі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Беларуска-польскія спаборніцтвы пажарных каманд адбыліся ў Берасьці. Агулам у мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за сотню маладых хлопцаў і дзяўчат. На першым месцы апынулісь беларускія ўдзельнікі, на другім – польскія.
Кіраўнік польскай моладзевай каманды пажарнай з школы ў Сворах Моніка Кірылюк адзначыла, што прыезд у Беларусь – гэта новы досьвед.
Моніка Кірылюк: Я ўспрымаю гэтую паездку, як узнагароду для дзяўчат, каб яны маглі прыехаць і прадстаўляць нашу гміну.
Асноўнымі ініцыятарамі правядзеньня такога спаборніцтва выступілі прадстаўнікі грамадзкага аб’яднаньня „Дабраахвотныя пажарныя’’ зь Берасьця сумесна зь мясцовымі ўладамі.
Яны выказалі спадзяваньне, што гэта – толькі першы крок да арганізацыі сур’ёзных спартыўных пажарных спаборніцтваў у Беларусі ў міжнародным складзе.
racyja.com/аз